Оруэл у Докшыцах. У Віцебскай вобласці ўжо больш як год судзяць людзей за карцінкі ў сацсетках. Мясцовыя лукашысты так інтэрпрэтуюць заканадаўства, што выказванне "грамадска-палітычных, групавых, асабістых і іншых інтарэсаў" у інтэрнэце недапушчальнае - бо гэта пікетаванне, а на пікетаванне патрэбен дазвол райвыканкама, і ўвогуле яно павінна адбывацца ў вызначаным райвыканкамам месцы. (А серверы Фэйсбука, відаць, у спісе такіх месцаў не значацца). Ніжэй - пастанова суда Докшыцкага раёна, па якой актывістку Таццяну Дорц асудзілі на 25 сутак. Дакумент быў апублікаваны на сайце Віцебскага абласнога суда. Дарэчы, калі кіравацца логікай мясцовых суддзяў і пракурораў, фоткі коцікаў у фэйсбуку таксама нельга посціць. І фоткі кветках у Аднакласніках нельга. Бо гэта "публічнае выказванне асабістых інтарэсаў", а значыць "пікетаванне", а значыць, нельга без дазволу райвыканкама. Пакуль што за коцікаў і кветкі не садзяць - але некалі ў іх скончыцца людзі, якіх цягаюць у ІЧУ за "пікетаванне БЧБ у фэйсбуку", а для прэмій і зорачак правапарушальнікі і пратаколы будуць патрэбныя - і тады мы, можа, убачым пастановы з тэкстам "гражданка N. произвела пикетирование, опубликовав фото кошки, тем самым выразив без разрешения райисполкома свой личный интерес в виде любви к кошкам". Ну а чаму не?

Теги других блогов: суд право соцсети