Прыгоды ласіхі ў Вяшнянскім возеры, Глыбокім і Рудніцкай пушчы ў карцінках. "27 гэтага месяца жніўня 1937 года да стада скаціны жыхароў вёсцы Заазер'е цяпер частка вёскі Дзеркаўшчына глыбоцкай гміны дзісенскага павета прыйшла ласіха, якая спуджаная пастухамі, кінулася ўцякаць уплаў праз возера Сэрвач. Сяляне, якія працавалі ў полі, злавілі яе на беразе возера пры дапамозе вяровак. Стараства, якому паведамілі, загадала прывесці злоўленую ласіху ў Глыбокае, дзе яна была змешчана ў адпаведным памяшканні. Віленскі Ваяводскі Ўрад загадаў перадаць злоўленую ласіху дзісенскаму надлясніцтву, якое далей мела даставіць яе ў Рудніцкую пушчу каля Вільні. Гэтая ласіха ў веку каля двух год была выдатным экзэмплярам". Kurjer Wileński, Nr. 238, 1937. Фота з Глыбокага - з архіва сям'і Дрозд (верагодна, аўтар Леанард Рачыцкі). Фота з Рудніцкай пушчы - Уладзімір Корсак, надрукавана ў Echa Leśne, Nr. 42, 1937. Трэба разумець, што ў 20-я - 30-я гады ласі на Глыбоччыне былі вялікай рэдкасцю. Толькі зрэдку яны з'яўляліся ў Галубіцкай пушчы, прыходзячы з савецкай тэрыторыі. Гэта цяпер не дзіва сустрэць лася, дзіка, а то і мядзведзя - а тады, у час Першай Сусветнай вайны, рэвалюцыі і польска-бальшавіцкай вайны жывёльны свет панёс вялікія страты.

Теги других блогов: Глыбокае ласіха Рудніцкая пушча